Дародная цётка, кіраўніца нейкага там аддзелу буйного прадпрыемства пытаецца ў сакратаркі. "Нет еще. Может через полчаса будет." — адказвае тая.
Пры капіталізме прадпрыемства зацікаўлена ў выкарыстоўваньні найноўшых тэхналёгіяў, каб быць на паўкрока наперадзе канкурэнтаў. Пры рынкавым сацыялізме найноўшыя тэхналёгіі насаджваюцца зьверху загадамі ды дырэктывамі. Вось загадалі ўсім зрабіць сайты. Потым перакласьці іх на ангельскую (тое бяды, што на прадпрыемстве па ангельску размаўляць ніхто не умее). Цяпер трэба карыстацца электроннай поштай. Абавязкова, бо з выканкаму абяцалі праверыць. А што рабіць, калі топ мэнэджэры толькі-толькі асвоілі як той кампутар уключаць-выключаць? Правільна: садзім хлопчыка і ён кожны дзень добрасумленна раздрукоўвае электронныя лісты. Настолькі добрасумленна, што раздрукоўваецца нават спам, улучна з нігерыйскімі лістамі, кітайскім ролексам, віяграй без рэцэптаў ды іншымі падаўжальнікамі пенісаў.
Комментариев нет:
Отправить комментарий