10 янв. 2010 г.

Апошні манітор

Сёньня разьвіталіся з апошнім CRT маніторам — 15-ці цалевым Falcon'ам. Памятаю, як амаль чатырнаццаць год назад, увесну 1996-га, цягнуў яго ў руках у наш офіс на вул. Скарыны (цяпер вул. Акадэмічная). Гэта быў другі па ліку самастойна намі набыты манітор. Пасьля пераходу на TFT LCD панэлі, доўгі час ён быў падлучаны да сэрвера. Таму і змог захавацца да гэтых дзён.

Комментариев нет:

Отправить комментарий